Хрызаліт | |
---|---|
![]() | |
Аграненыя хрызаліты | |
Формула | (Mg,Fe)2SiO4 |
Колер | залаціста-зялёны розных адценняў |
Цвёрдасць | 6,5—7 |
Шчыльнасць | 3,2—4,3 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,64—1,70 |
Хрызалі́т[1] (ад стар.-грэч. χρυσός — золата і λίθος — камень) — мінерал, празрыстая ювелірная разнавіднасць мінерала алівіна падкласа астраўных сілікатаў, ад жоўта-зялёнага колеру да колеру цёмны шартроз, з характэрным залацістым адценнем. Адносіцца да каштоўных камянёў.
Ортасілікат жалеза-магнію (Mg,Fe)2SiO4. Утварае кароткаслупчатыя і прызматычныя крышталі, звычайна увянчаныя пірамідальнай галоўкай. Крохкі. Добра раствараецца ў кіслотах.
Ювеліры часта называюць яго па-французску — перыдот.
![]() |
Хрызаліт на Вікісховішчы |
---|