Хрысціян Генрых Персан | |
---|---|
нідэрл.: Christiaan Hendrik Persoon | |
![]() Партрэт Х. Г. Персана. Гравюра Ёгана Генрыха Хрысціяна Швентэрлея (ням.: Johann Heinrich Christian Schwenterley, 1749—1815), 1796? | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1761[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1836[1][2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, міколаг, біёлаг |
Навуковая сфера | мікалогія, ліхеналогія, таксанамія |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Вядомы як | «бацька сістэматычнай мікалогіі»[3] |
Член у | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Pers.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Хрысцін Генрых (Крысціян Хендрык) Пе́рсан (нідэрл.: Christiaan Hendrik Persoon, 1761—1836) — батанік-міколаг, які істотна дапоўніў сваімі працамі лінееўскую таксанамію грыбоў. Склаў першую навуковую сістэму грыбоў і вызначыў шмат родаў і відаў[6]. Падданы Нідэрландаў[7].
Персан нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы, на мысе Добрай Надзеі, быў трэцім дзіцем у сям'і. Бацька быў імігрантам з Памераніі, маці — галандка[8]. Маці памерла ў маі 1763 года[9]. Калі Хрысціяну Генрыху споўнілася трынаццаць гадоў, бацька накіраваў яго ў Еўропу для атрымання адукацыі. Праз год пасля ад'езду сына памёр і бацька. Асірацелы Хрысціян ужо больш ніколі не вяртаўся на радзіму.
Спачатку Персан вывучаў багаслоўе ва ўніверсітэце Гале (Германія), аднак у 1784 годзе, ва ўзросце 22 гадоў, пераключыўся на медыцыну ва ўніверсітэце Лейдэна (да 1786 года[3]) і прыродазнаўчыя навукі (у тым ліку і ў першую чаргу, батаніку) у Гётынгенскім універсітэце. Праз пятнаццаць гадоў, у 1799 годзе, ён паспяхова абараніў сваю доктарскую дысертацыю ў Нямецкай Акадэміі навук Леапальдзіна (ням.: Kaiserlich-Leopoldinisch-Carolinische Deutsche Akademie der Naturforscher)[10] у Эрлангене, стаў дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта.
З Гётынгена ў 1802 годзе ён перабраўся ў Парыж, дзе і правёў рэшту свайго жыцця, здымаючы мансарду дома ў бедным раёне горада. Ён быў небагатым, халастым, вёў адасобленае жыццё і тым не менш перапісваўся з батанікамі ўсёй Еўропы. На парозе галечы Персан вымушаны быў падарыць у 1825 годзе свой вялікі гербарый галандскаму ўраду з умовай, што ў абмен яму будзе выплачвацца сціплая пенсія[11]. У 1834 годзе Персан прапанаваў прадаць за 800 флорынаў сваю бібліятэку, архіў і зноў сабраныя калекцыі раслін каралю Нідэрландаў. Гэта прапанова была прынята, і калі Персан памёр у Парыжы ў 1836 годзе, яго бібліятэку, рукапісы і новыя гербарныя лісты дадалі да калекцыі, якая ўжо знаходзілася ў Нацыянальным гербарыі Нідэрландаў у Лейдэне[3]. Гербарый Персана ў Лейдэне налічвае 8 374 запісы[12].
Самай ранняй з батанічных прац Персана была Abbildungen der Schwämme (ням.), апублікаваная трыма часткамі ў 1790, 1791 і 1793 гадах. Паміж 1805 і 1807 гадамі ён апублікаваў два тамы Synopsis plantarum (лац.), дзе апісаў 20 000 відаў раслін.
Вядомасць і павагу ў навуковым свеце Персану прынеслі яго наватарскія даследаванні грыбоў. Ён выдаў шэраг прац па мікалогіі, пачаўшы з Synopsis methodica fungorum[13](1801). Гэтая праца стала адпраўным пунктам для таксанаміі парадкаў Uredinales, Ustilaginales і гастэраміцэтаў.
Працы Персана па таксанаміі грыбоў аказалі моцны ўплыў на развіццё мікалогіі ў цэлым. Амаль адначасова з Персанам таксанаміяй грыбоў захапіўся, і дасягнуў у гэтым вялікіх поспехаў, Эліяс Магнус Фрыс (1794—1878). Французскі гісторык навукі Юго, пішучы, што першапачаткова маладзейшы і энергічны Фрыс браў верх над старэйшым калегам, адзначае:
«…у філасофскай аснове двух міколагаў, аднак, было тонкае адрозненне, якое адчулі некалькі французскіх міколагаў, якія сталі называць сябе носьбітамі „традыцый Персана“. Першым з іх быў Жан Батыст Мужо (Mougeot, 1776—1858); важна, што ў той частцы Францыі, дзе жыў Мужо, развілася і квітнела фенаменальная група вядомых міколагаў. Мужо перадаў эстафету Люсьену Келе (Quélet, 1832—1899), Жану Луі Эмілю Будзье (Boudier, 1828—1920) і Нарсісу Тэафілю Патуяру (Patouillard, 1854—1926); і менавіта гэтая школа прадставіла зусім новую таксанамію грыбоў і паступова апярэдзіла паслядоўнікаў традыцыі Фрыса, урэшце адсунуўшы яе ў бок.»[14]
.
У 1815 годзе Персан быў выбраны членам-карэспандэнтам Каралеўскай шведскай акадэміі навук. Персан быў таксама членам-карэспандэнтам Каралеўскага таварыства Гётынгена, членам Акадэміі навук Турына, Грамадстваў прыродазнаўцаў Берліна і Ветэрау і членам Лінееўскага грамадства Філадэльфіі.
Род аўстралійскіх невялікіх дрэў і кустоў Persoonia Sm., nom. cons., 1798, сямейства Пратэйныя (Proteaceae) названы ў яго гонар. Роды Persoonia Willd. сямейства Meliaceae і Persoonia Michx. сямейства Астравыя (Asteraceae), таксама названыя ў гонар Персана, уключаны ў сінаніміку адпаведна Carapa Aubl. і Marshallia Schreb.
Мікалагічны часопіс Persoonia, які выдаецца Нацыянальным гербарыем Нідэрландаў у Лейдэне з 1959 года, названы ў знак прызнання заслуг Персана ў мікалогіі[3].
Персан падрыхтаваў да друку пятнаццатае выданне лінееўскай Systema vegetabilium (лац.) (Гётынген, 1797).
![]() |
Хрысціян Генрых Персан на Вікісховішчы |
---|