Хрысціян Пётр Айгнер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1756[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1841[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Варшава, Ланьцут, Мендзыжац Падляскі, Пулавы, Пшэварск і Сувалкі |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрысціян Пётр Айгнер (польск.: Chrystian Piotr Aigner; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.
Вучыўся архітэктуры ў Італіі.
З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.
Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).
Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).
Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».
Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра баявыя косы і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.
У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.