Хрысціянска-Сацыяльны саюз у Баварыі | |
---|---|
Christlich-Soziale Union in Bayern e.V. | |
Лідар | Маркус Зёдер |
Заснавальнік | Іозеф Мюлер |
Дата заснавання | 8 студзеня 1946 |
Штаб-кватэра | Мюнхен і Вюрцбург |
Краіна | |
Ідэалогія | Хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм |
Інтэрнацыянал | Цэнтрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал і Міжнародны дэмакратычны саюз |
Саюзнікі і блокі | Хрысціянска-дэмакратычны саюз |
Маладзёжная арганізацыя | Маладзёжны саюз Германіі[d] |
Колькасць членаў | 132 000 (2022) |
Месцаў у Бундэстазе |
56 / 630 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
8 / 99 |
Партыйны друк | Bayernkurier[d] |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (1 чал.) |
Сайт | csu.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі (ХСС) (ⓘ) — партыя ў Германіі, заснавана 8 студзеня 1946 года. Пазіцыянуе сябе як кансерватыўная партыя на дэмакратычнай платформе і выступае за ўвасабленне хрысціянскіх агульначалавечых ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымлівае месцы ў нямецкім Бундэстазе, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысціянска-дэмакратычным саюзам — утворае адзіную фракцыю, якая разам з фракцыяй СвДП фарміруе дзеючы ўрад ФРГ. У Еўрапарламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час з'яўляецца кіруючай партыяй. Налічвае 154 тыс. членаў (снежань 2010) і па гэтым паказчыку з'яўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Германіі пасля ХДС і СДПГ.