Нарадзіўся ў Шанхане(руск.) (бел. (правінцыя Фуцзянь) у беднай сям’і сялян (якія, імаверна, належалі ханьскай субэтнічнай супольнасці хака(руск.) (бел., якая традыцыйна мела магчымасць даваць дзецям добрую класічную адукацыю). Па прычыне беднасці быў вымушаны яшчэ ў дзяцінстве пакінуць школу і пачаць працаваць у якасці памочніка майстра на папяровай фабрыцы. Ва ўзросце васемнаццаці гадоў людзі з яго клана пабудавалі ўласны храм і вырашылі, што Хуа Яню можна даручыць роспіс яго сцен, але атрымалі адмову з боку мясцовых уплывовых феадалаў. Разгневаны Хуа Янь таемна прабраўся ў храм і за адну ноч распісаў усе чатыры сцены галоўнай залы, пасля чаго збег са сваёй вёскі і накіраваўся ў Ханчжоу, дзе пачаў зарабляць продажам сваіх карцін, у хуткім часе атрымаўшы там вядомасць і павагу. У 1732 годзе ён пераехаў у Янчжоу, дзе жыў да 1741 года і стаў дружны з членамі мастацкага гуртка «Восем дзівакоў з Янчжоу». Вярнуўшыся адтуль у Ханчжоу, ён пасяліўся на беразе Заходняга возера і апошнія гады жыцця цалкам прысвяціў працы, пражыўшы ў гэтым горадзе да канца свайго жыцця.
Hua Yan shu hua ji / Yan Hua, Guolin Shan, Shang hai bo wu guan. — Di yi ban, di yi ci yin shua. — Bei jing: Wen wu chu ban she, 1987. — 30 с. — ISBN 978-7-5010-0038-8.
hua yan, cheng xi ying. hua yan hua ji. — bei jing, 1994. — 1 с. — ISBN 978-7-102-01371-8.
Richard M. Barnhart. Three thousand years of Chinese painting. — New Haven London: Yale University Press, 1997. — 402 с. — (The culture & civilization of China). — ISBN 978-0-300-09447-3, 978-0-300-07013-2.