Хуайхэская раўніна | |
---|---|
кіт. трад. 江淮, піньінь jiānghuái | |
Каардынаты: 33° пн. ш. 117° у. д.HGЯO | |
Рэкі | Хуайхэ |
Хуайхэская раўніна (кіт. трад. 江淮, піньінь jiānghuái) — раўніна ў Кітаі, у басейне сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Хуайхэ. Паўднёвая частка Вялікай Кітайскай раўніны.
Раўніна складзена пераважна рачнымі адкладамі. На яе тэрыторыі размешчаны буйныя азёры (Хунцзэху, Гаабаоху) і шматлікія ірыгацыйныя збудаванні (вадасховішчы, каналы, дамбы). Раўніну перасякае Вялікі канал. На абрашаных землях, якія займаюць плошчу каля 5 млн. га, вырошчваць пшаніцу (на поўначы) і рыс (на поўдні). Тэрыторыя густа населена. Тут знаходзяцца такія буйныя гарады, як Сюйчжоу , Хуайнань і Бэнбу .