Хуан Ібарола | |
---|---|
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1976 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Род войскаў | Euzko Gudarostea[d] |
Званне | падпалкоўнік[d] |
Бітвы/войны |
Хуан Ібарола Аруэта (ісп.: Juan Ibarrola Orueta; 1900, Льёдыа[d], Краіна Баскаў — 28 жніўня 1976, Льёдыа[d], Краіна Баскаў) — падпалкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Вучыўся ў Таледскай пяхотнай акадэміі, дзе стаў таварышам Франсіска Галана[1][2]. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Пазней уступіў у грамадзянскую гвардыю, даслужыўшыся да капітана[3].
Восенню 1936 года, у час грамадзянскай вайны, далучыўся да арміі Эўзкадзі, створанай баскскім часовым урадам. Прымаў удзел у бітве за Вільярэал на чале адной з калон. Пазней быў прызначаны камандзірам адной з дывізій I армейскага корпуса Эўзкадзі[4]. Удзельнічаў у баях у Біскаі і бітве пры Сантандэры. Падчас Астурыйскай кампаніі камандаваў 50-й дывізіяй[3]. Таксама браў удзел у бітве пры Эль-Мазука.
Далей камандаваў дывізіяй са складу XIV партызанскага корпуса[5], потым узначаліў XXII армейскі корпус[5]. Адзначыўся ў ходзе ўзяцця Тэруэля[6].
У пачатку 1939 года камандаваў рэспубліканскімі войскамі ў Вальсекільскай наступальнай аперацыі[7]. У канцы вайны падтрымаў пераварот палкоўніка Касада супраць урада Хуана Негрына[8]. Часова прыняў на сябе камандаванне XXII армейскім корпусам[9][10].
У канцы вайны арыштаваны франкістамі. Спачатку ўтрымліваўся ў канцэнтрацыйным лагеры Лос-Альмендрас, а потым пераведзены ў Альбатэру[11]. Пасля апынуўся ў зняволенні ў сталічным замку Санта-Барбара[12]. Ваенна-палявым судом прысуджаны да смяротнага пакарання, але прысуд замянілі 30 гадамі зняволення[3]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны выйшаў на волю і вярнуўся на малую радзіму.