Хуан Баўтыста Майна | |
---|---|
ісп.: Juan Bautista Maino | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1581 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1649[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, манах |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан Баўтыста Майна (ісп.: Juan Bautista Maino; 1581, Пастрана, Гвадалахара — 1 красавіка 1649, Мадрыд) — іспанскі жывапісец эпохі барока.
Сын міланскага гандляра тканінамі і партугальскай дваранкі, якія знаходзіліся на службе ў знакамітай прынцэсы Эбалі. Прадстаўнік таледскай і мадрыдскай школы, вучань Эль Грэка.
З юнацтва займаўся ўпрыгожаннем Эскарыяла. У 1600—1610 гадах наведваў і жыў у Італіі, дзе пазнаёміўся, у прыватнасці, з творамі Караваджа. Вярнуўшыся ў Іспанію, пасяліўся ў Таледа, дзе ўступіў у дамініканскі ордэн, стаў манахам. Прыкладна з 1620 года жыў у Мадрыдзе, дзе служыў пры дварах каралёў Філіпа III і Філіпа IV, працуючы прыдворным мастаком. Дапамог уладкавацца пры двары свайму вучню і сябру Дыега Веласкесу.
Мастак-натураліст; пісаў, перш за ўсё, рэлігійныя карціны, асабліва добра ў яго атрымоўваліся мініяцюрныя партрэты.