Хуан Гайтысола | |
---|---|
Juan Goytisolo | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Juan Goytisolo Gay |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, паэт, літаратурны рэдактар, журналіст, раманіст, эсэіст |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 2017[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | José María Goytisolo Taltavull[d][6] |
Маці | Julia Gay Vives[d][6] |
Жонка | Monique Lange[d] |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Хуан Гайтысола (ісп.: Juan Goytisolo; 6 студзеня 1931, Барселона — 4 чэрвеня 2017) — іспанскі пісьменнік «пакалення пяцідзесятых гадоў» (Generación del 50), крытык і журналіст.
З арыстакратычнай сям'і. У гады грамадзянскай вайны яго бацька быў арыштаваны рэспубліканцамі, маці загінула пры паветранай атацы франкістаў на Барселону ў сакавіку 1938 года. Знаходзячыся ў апазіцыі рэжыму Франка, у 1956 годзе быў вымушаны пакінуць Іспанію і пасяліцца ў Парыжы. Сябраваў з Гі Дэборам. У 1969—1975 гадах выкладаў у розных універсітэтах ЗША. У 1996 годзе, пасля смерці жонкі, пераехаў у Маракеш. Пісьменнік не хавае сваёй гомасексуальнасці.[8]