Хуан Мануэль Хасэ Дамінга Артыс дэ Росас-і-Лопес-дэ-Асорніа (ісп.: Juan Manuel José Domingo Ortiz de Rosas y López de Osornio; 30 сакавіка1793, Буэнас-Айрэс — 14 сакавіка1877, Саўтгемптан) — аргенцінскі ваенны і палітычны дзеяч, генерал-капітан (губернатар) Буэнас-Айрэса з 8 снежня 1829 г. па 17 снежня 1832 года (1-ы раз) і з 13 красавіка 1835 г. па 3 лютага 1852 (2-гі раз).