Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Хуан Франсіска Торэс Белен | ||||||||||||||||||
Мянушка | Хуанфран (Juanfran) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 студзеня 1985[1][2][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | ||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы паўабаронца, правы абаронца | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан Франсіска «Хуанфран» Торэс Белен (ісп.: Juan Francisco «Juanfran» Torres Belén; нар. 9 студзеня 1985, Крэвільентэ, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2012—2016). Гуляў, у асноўным, на пазіцыі правага абаронцы.
Хуанфран з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдскага «Рэала», дэбютаваўшы ў складзе клуба 24 студзеня 2004 года. У той дзень ігрок правёў на пляцоўцы 15 хвілін у пераможным матчы супраць «Вільярэала», пасля чаго выступаў, у асноўным, у другой камандзе клуба. Сезон 2005/06 правёў у арэндзе ў клубе «Эспаньёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ла Лізе і заваяваў свой першы буйны трафей, стаўшы ўладальнікам Кубка Іспаніі.
Пасля сканчэння тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка іспанскага элітнага дывізіёна клуба «Асасуна», заключыўшы з ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны», выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.
11 студзеня 2011 года Хуанфран падпісаў кантракт з клубам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 года. Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Іспаніі, двойчы выхадзіў у фінал Лігі чэмпіёнаў.
У маі 2019 года абвясціў аб зыходзе з «Атлетыка» па заканчэнні кантракта[3].
У жніўні 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з бразільскім клубам «Сан-Паўлу»[4]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона ў лютым 2021 года. Пасля гэтага, завяршыўшы прафесійную кар’еру, вярнуўся ў Іспанію, дзе стаў гуляць у міні-футбол.
26 мая 2012 года таварыскім матчам супраць зборнай Сербіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Іспаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Іспаніі, быў уключаны ў заяўку для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2012.
«Эспаньёл»:
«Атлетыка»:
Іспанія: