Хуга Вольф

Хуга Вольф
Hugo Wolf
Хуга Вольф (1880-я гады)
Хуга Вольф (1880-я гады)
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 сакавіка 1860(1860-03-13)
Месца нараджэння Віндышгрэц
Дата смерці 22 лютага 1903(1903-02-22) (42 гады)
Месца смерці Вена, Аўстра-Венгрыя
Месца пахавання
Краіна  Аўстра-Венгрыя
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Robert Fuchs[d]
Прафесіі кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуга Вольф (ням.: Hugo Wolf; 13 сакавіка 1860, Віндышгрэц — 22 лютага 1903, Вена) — аўстрыйскі кампазітар і музычны крытык.

Вучыўся ў Венскай кансерваторыі (1875—1877). Супрацоўнічаў з тыднёвікам «Wiener Salonblatt», на старонках якога рэзка крытыкаваў І. Брамса, выклікаўшы гэтым у Вене прадузятае стаўленне да сябе як да кампазітара. Свае першыя спелыя творы — песні для голасу з фартэпіяна на вершы Э. Мёрыке, І. Эйхендорфа, І. В. Гётэ — стварыў ў 1888 годзе. У іх па прыкладзе Р. Шумана і Р. Вагнера Вольф імкнуўся да арганічнага спалучэння музыкі і слова, дэталёваму псіхалагічнага раскрыцця тэксту. Абапіраючыся на маўленчую інтанацыю, кампазітар напісаў шэраг песень, якія ўспрымаюцца як драматычныя сцэнкі. У 1890-я гг. разам з песнямі (на словы Г. Келера, Мікеланджэла; «Іспанская кніга песень», «Італьянская кніга песень») звярнуўся да жанру бытавой камічнай оперы («Карэхідор») і музычнай драмы («Мануэль Венегас», няскончаная). Напісаў сімфанічныя творы (паэма «Пентэсілея», 1885; «Італьянская серэнада» для малога аркестра, 1892), струнны квартэт (1884) і шэраг літаратурных твораў. У 1898 годзе быў змешчаны ў клініку для вар’ятаў, дзе і памёр.

Зноскі

  • Walker F. Hugo Wolf; a biography. New York: A.A. Knopf, 1968
  • Hugo Wolfs musikalische Kritiken, Leipzig, 1912.
  • Sams E., The Songs of Hugo Wolf, London, 1961.