Хуга ван дэр Гус | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1440[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1482[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, дзеяч мастацтваў, history painter, мініяцюрыст |
Мастацкі кірунак | Ранні нідэрландскі жывапіс[d] |
Уплыў на | Aert van den Bossche[d][3][7] і Хуан дэ Фландэс[3] |
![]() |
Хуга ван дэр Гус (нідэрл.: Hugo van der Goes; каля 1420-25, Гент — 1482, Адэргем) — фламандскі мастак, якога Альбрэхт Дзюрэр лічыў найбуйнейшым прадстаўніком ранненідэрландскага жывапісу, разам з Янам ван Эйкам і Рагірам ван дэр Вейдэнам.
Працягнуў мастацкія традыцыі нідэрландскага жывапісу першай паловы XV ст. Мастацкая дзейнасць разнастайная. У яго ранніх работах прасочваецца ўплыў Баўтса.
Удзельнічаў як дэкаратар ва ўпрыгожванні горада Бругэ з нагоды вяселля ў 1468 герцага Бургундыі Карла Смелага і Маргарыты Ёркскай, пазней у афармленні урачыстасцяў у горадзе Генце з нагоды ўезду ў горад Карла Смелага і новай графіні Фландрскай у 1472 годзе. Відавочна яго роля ў гэтых работах была вядучай, бо па захаваных дакументах ён атрымаў вялікую плату чым астатнія мастакі. Творчая біяграфія мае мноства невыразнасцяў і прабелаў, бо ніводная з карцін не датавалася мастаком і не падпісвалася.
Самы вядомы твор — вялікі алтарны абраз «Пакланенне пастухоў», або «Алтар Парцінары», які быў напісаны каля 1475 па замове Тамаза Парцінары — прадстаўніка банка Медычы ў Бругэ — і аказаў глыбокі ўплыў на фларэнційскіх жывапісцаў: Даменіка Гірландая, Леанарда да Вінчы і інш.