Хумус | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Levantine cuisine[d], Syrian cuisine[d] і Palestinian cuisine[d] | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Падача | |
Тэмп. падачы | room temperature[d][2][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хумус
|
Хумус — яўрэйская закуска з нутавага (гарохавага) пюрэ. У склад хумуса звычайна ўваходзіць таксама аліўкавы алей, часнок, папрыка, лімонны сок і тахіні (кунжутная паста). Разам з ім могуць падавацца разнастайныя саленні, а таксама аладкі і піты. Лыжка і відэлец, як правіла, да хумуса не падаюцца.
Хумус асабліва папулярны на Кіпры і ў краінах Блізкага Усходу, такіх як Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя. У ЗША з'яўленне шырокага асартыменту хумуса паўплывала на папулярызацыю гэтага прадукта.[4]
Хумус таксама папулярны[5] ва ўсім свеце сярод вегетарыянцаў і людзей, якія не могуць ужываць у ежу глютэн і прадукты, якія змяшчаюць яго.
Гатуюць хумус з аднайменнай бабовай расліны, якую ў Еўропе пераважна называюць нутам — турэцкім гарохам, а ў Турцыі — проста гарохам. Сыры хумус вараць, а потым дробна-дробна сціраюць. Занятак традыцыйна жаночы, але патрабуе немалой сілы, цярпення і вопыту.
Лічыцца, што хумус смачней, калі дбайна ён зацёрты. У працэсе гатавання ў бабовую кашыцу дадаюць аліўкавы алей, лімонны сок і тахіні (пасту з кунжуту).
Хумус гатуюць у розных кутках свету па-рознаму. Існуе вялікая колькасць відаў хумуса: з часнаком, лімонам, з зелянінай, з вострымі ноткамі.
Гэтую карысную страву можна мазаць на хлеб, дадаваць у фалафель, у рыс, выкарыстоўваць у якасці падліўкі да печанай бульбы або ўжываць проста так.