Сяло
Хунзах
|
Хунзáх (авар.: Хунзахъ, руск.: Хунзáх) — сяло ў Дагестане, адміністрацыйны цэнтр Хунзахскага раёна і муніцыпальнага ўтварэння «Сельсавет „Хунзахскі“». За 140 км ад Махачкалы. Насельніцтва — 4,2 тысяч жыхароў (2010). У сяле пражываюць аварцы. Хунзах з’яўляўся сталіцай Аварскага ханства. Узяты расійскімі войскамі ў 1837 годзе, у 1843 годзе перайшоў пад кантроль Шаміля, у 1859 годзе зноў узяты расійскімі войскамі.