Метал | |
---|---|
![]() | |
Кірунак: | Рок |
Вытокі: |
Класічная музыка Хард-рок Псіхадэлічны рок Прагрэсіўны рок Блюз-рок |
Месца і час узнікнення: |
Пачатак 1970-х, ![]() |
Папулярнасць: | 1980-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Блэк-метал — Глэм-метал — Готык-метал — Дарк-метал — Дум-метал — Дэт-метал — Мат-метал — Неакласічны метал — Паўэр-метал — Пост-метал — Прагрэсіўны метал — Сімфонік-метал — Сладж-метал — Спід-метал — Трэш-метал — Фолк-метал — Хэві-метал |
Роднасныя: | Альтэрнатыўны рок — Гранж |
Вытворныя: | Альтэрнатыўны метал — Індастрыял-метал — Металкор — Ню-метал — Хрысціянскі метал — Фанк-метал — Рэп-метал |
Хэві-метал (англ.: heavy metal, літаральна важкі метал) — жанр рок-музыкі, першы і асноўны кірунак метала. Звычайна гэтым тэрмінам называюць «класічны» метал у тым ягоным выглядзе, у якім ён быў створаны ў пачатку 1970-х гадоў такімі гуртамі як Black Sabbath і Judas Priest. Аднак часам пад хэві-металам разумеюць метал увогуле (асабліва гэта распаўсюджана на Захадзе).
Гук хэві-метала даволі падобны на хард-рокавы. Характарызуецца гітарнымі рыфамі (сярэдняга і хуткага тэмпу), гітарнымі ж сола і зазвычай «высокім» вакалам.
Асноўнымі тэмамі для тэкстаў хэві-металічных кампазіцый ёсць: вайна, жахі, уласна хэві-метал, часам станоўчыя якасці чалавека (мужнасць, адвага, сяброўства), містыцызм, рэлігія.