Хэйсукэ Хіранака | |
---|---|
яп.: 広中平祐 | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1931[1] (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вакако Хіранака[d][2] |
Дзеці | Эрыко Хіранака[d] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | алгебраічная геаметрыя і матэматыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Оскар Зарыскі[3] |
Вядомыя вучні | Джун Ха |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Асахі[d] (1967) Філдсаўская прэмія (1970) грант Гугенхайма (1971) заслужаны дзеяч культуры[d] (1975) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1981) медаль Стагоддзі Вышэйшай школы мастацтваў і навук Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2011) honorary doctorate from the University of Nice-Sophia Antipolis[d] (5 красавіка 2002) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хэйсукэ Хіранака (яп.: 広中平祐; нар. 9 красавіка 1931, пас. Юу павета Куга, прэфектура Ямагуці, у цяперашні час г. Івакуні) — японскі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1970).
Хэйсукэ Хіранака нарадзіўся ў невялікім пасёлку ў прэфектуры Ямагуці. У сям’і было 15 дзяцей.
Хіранака зацікавіўся матэматыкай пасля таго, як у яго школе прачытаў лекцыю прафесар матэматыкі з Хірасімскага ўніверсітэта, аднак у першы раз яму не ўдалося здаць уступныя іспыты, і праз год ён паступіў у Кіёцкі ўніверсітэт. У 1957 годзе па запрашэнні Оскара Зарыскага перайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт. Неўзабаве пасля гэтага ён пазнаёміўся з Аляксандрам Гратэндыкам, які правёў 1958—1959 год у Гарвардзе, і на яго запрашэнне пераехаў у Парыж і правёў год у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў. У 1960 годзе пад кіраўніцтвам Зарыскага абараніў дысертацыю на ступень PhD.
У 1975 годзе Хіранака вярнуўся ў Японію і быў прызначаны прафесарам Даследчага інстытута матэматычных навук Кіёцкага ўніверсітэта, у 1983—1985 гадах быў яго дырэктарам. Ён быў абраны членам Японскай акадэміі навук (1976), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1969), Французскай (1981) і Расійскай (1994) акадэмій навук.