Хён Бін | |
---|---|
кар.: 현빈 | |
![]() Хён Бін у 2019 годзе | |
Імя пры нараджэнні | Кім Тэ Пён |
Дата нараджэння | 25 верасня 1982[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Сон Е Джын (аж. 2022)[2] |
Дзеці | сын |
Адукацыя | Універсітэт Чунан |
Месца працы | VAST Entertainment |
Прафесія | акцёр, мадэль |
Кар’ера | 2003 — дагэтуль |
IMDb | ID 1593460 |
vastenm.com/theme/vaste/… | |
![]() |
Хён Бін (кар.: 현빈, ханча: 玄彬; сапраўднае імя Кім Тэ Пён, кар.: 김태평, ханча: 金泰坪; нар. 25 верасня 1982, Сеул, Паўднёвая Карэя)[3] — паўднёвакарэйскі акцёр.
Шырокую вядомасць Хён Бін атрымаў дзякуючы ролі ў рамантычнай камедыйнай тэледраме 2005 года «Маё імя Кім Самсун». Пасля зняўся ў галоўных ролях у іншых паспяховых праектах, у тым ліку ў рамантычнай фэнтэзі-драме «Таемны сад» (2010—2011), фэнтэзійным серыяле «Успаміны пра Альгамбру» (2018—2019) і рамантычным серыяле «Каханне з неба» (2019—2020). Папулярнасць Хён Біна яшчэ больш павялічылася дзякуючы яго ролям у шэрагу хіт-серыялаў: баевіку «Тайная місія» (2017), крымінальных трылерах «Ашуканцы» (2017)[4] і «Перамовы» (2018), а таксама апакаліптычнаму фільму жахаў «Нястрымны» (2018). У 2011 годзе Хён Бін стаў «Акцёрам года» па версіі Gallup Korea.[5] Поспех яго работ на міжнародным узроўні прынёс яму тытул «Зоркі Халю». Хён Бін — адзін з найвысокааплатных і ўплывовых акцёраў Паўднёвай Карэі.