Хібакуся | |
---|---|
Валодае | Atomic Bomb Survivor's Certificate[d] |
Афіцыйны сайт | hibakushastories.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хібакуся (яп.: 被爆者) — ахвяры атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі. Хібакуся перакладаецца з японскай як «людзі, якія падвергліся ўздзеянню выбуху». Па даных на 31 сакавіка 2014, у жывых заставаліся 192 719 хібакуся (якія пераважна жылі ў Японіі)[1]. З іх 1 %, паводле ўрада Японіі, мелі сур’ёзныя анкалагічныя захворванні, выкліканыя радыяцыйным апрамяненнем пасля бамбаванняў[2]. Колькасць памерлых па стане на 31 жніўня 2013 складала парадку 450 тысяч: 286 818 у Хірасіме[3] і 162 083 у Нагасакі[4].
Згодна з законам да хібакуся адносяцца людзі:
Японскі ўрад падтрымлівае пацярпелых ад атамных бамбаванняў, выплачваючы ім штомесячную дапамогу і надаючы медыцынскую дапамогу. Аднак яны самі і іх дзеці сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці: іх без жадання прымаюць на працу, з імі пазбягаюць уступаць у шлюб, паколькі існуе рызыка нараджэння дзяцей з адхіленнямі ад нормы.