Гістарычная дзяржава | |||
Хівінскае ханства | |||
---|---|---|---|
узб.: Xorazm davlati / Хоразм давлати / خورزم دولتی перс.: دولت خورزم | |||
|
|||
1511 — 1920
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | узбекская мова і персідская | ||
Афіцыйная мова | чагатайская мова і персідская | ||
Рэлігія | суніты | ||
Грашовая адзінка | Khwarazmi tenga[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хівінскае ханства — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў XVI — пачатку XX стагоддзяў на тэрыторыі старажытнага Харэзма, паўночнай часткі Харасана і Туркменіі. Сталіцы — Вазір, Ургенч, Хіва. Узнікла ў 1512 годзе пад уладай узбекскага хана Ільбарса. У XVI — пачатку XVIII стагоддзяў у Хівінскім ханстве ішла вострая міжусобная барацьба (улада была сканцэнтравана ў руках галоўных саветнікаў хана — інакаў), адначасова вяліся войны з качэўнікамі-туркменамі і іншаземнымі заваёўнікамі. У 1740 годзе ханства падпарадкаваў правіцель Ірана Надзір-шах. У 1763 годзе да ўлады прыйшоў інак Мухамед Амін, пры якім адбылася ўнутрыпалітычная і эканамічная стабілізацыя ханства. Яго ўнук Ільтузар (1804—1806) абвясціў сябе ханам і заснаваў дынастыю Кунграт, якая кіравала да канца існавання Хівінскага ханства. Найбольшай магутнасці Хівінскае ханства дасягнула пры хане Мухамадзе Рахіме (1806—1825), які завяршыў яго аб’яднанне, правёў падатковую рэформу, падпарадкаваў суседнія ўладанні (аральскае, каракалпакаў і іншыя). У 1840-1860-я гады аднавіліся войны з Бухарскім эміратам і туркменамі, што прывяло да заняпаду дзяржавы. У 1873 годзе Хіву занялі расійскія войскі, і Хівінскае ханства прызнала пратэктарат Расійскай імперыі пры захаванні ўнутрапалітычнай аўтаноміі. У пачатку XX стагоддзя ў ханстве вырасла роля туркменскіх плямён на чале з Джунаід-ханам, які двойчы захопліваў уладу ў Хівінскім ханстве (1916 і 1918), што зноў выклікала міжусобіцы. У пачатку 1920 года Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Хівінскага ханства і прымусіла хана 2 лютага 1920 года перадаць уладу рэўкаму Харэзмскай Народнай Савецкай Рэспублікі.