Хільдур Гуднадоўцір | |
---|---|
ісл.: Hildur Ingveldar Guðnadóttir | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1982[1][2] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Sam Slater[d] |
Дзеці | Kari Slater[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітарка, віяланчэліст |
Інструменты | віяланчэль |
Жанры | электронная музыка |
Узнагароды |
прэмія «Грэмі» за найлепшы саўндтрэк для візуальнага прадстаўлення[d] (2020) Primetime Emmy Award for Outstanding Music Composition for a Miniseries, Movie, or a Special[d] (2019) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (2020) прэмія «Грэмі» за найлепшы саўндтрэк для візуальнага прадстаўлення[d] (2021) |
hildurness.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хільдур Інгвельдардо́ўцір Гуднадо́ўцір (ісл.: Hildur Ingveldardóttir Guðnadóttir; нар. 4 верасня 1982, Рэйк’явік) — ісландская музыкантка і кампазітарка. Віяланчэлістка з класічнай адукацыяй, яна грала і запісвалася з гуртамі Pan Sonic , Throbbing Gristle , Múm і Stórsveit Nix Noltes , а таксама гастралявала з Animal Collective і Sunn O))) . Мае шматлікія ўзнагароды, сярод якіх прэмія «Оскар», дзве прэміі «Грэмі» і прайм-таймавая прэмія «Эмі».
Гуднадоўцір атрымала міжнароднае прызнанне, дзякуючы сваёй музыцы для кіно і тэлебачання, у тым ліку за фільмы «Канец шляху » (2017), «Марыя Магдаліна » (2018), «Забойца: Дзень салдата » (2018), «Тар» (2022) і «Гавораць жанчыны » (2022). За музыку да псіхалагічнай драмы Тода Філіпса «Джокер» (2019) яна была ўзнагароджана прэміямі BAFTA, «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшую арыгінальную музыку — яна стала першай жанчынай-кампазітарам, якая ў адзіночку выйграла ўсе тры прызы[3][4]. Яна таксама вядомая сваёй працай над міні-серыялам HBO «Чарнобыль» (2019), які прынёс ёй прайм-таймавую прэмія «Эмі», тэлевізійную прэмію BAFTA і прэмію «Грэмі».
Год | Фільм |
---|---|
2017 | «Канец шляху » |
2018 | «Забойца: Дзень салдата » |
2018 | «Марыя Магдаліна » |
2019 | «Джокер» |
2019 | «Чарнобыль» |
2022 | «Гавораць жанчыны » |
2022 | «Тар» |