Хімеравыя

Хімеравыя

Еўрапейская хімера (Chimaera monstrosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chimaeridae Rafinesque, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161013
NCBI  7869
EOL  8904
FW  132672

Хімеравыя (Chimaeridae) — сямейства марскіх храстковых рыб атрада хімерападобных. Сустракаюцца ў Атлантычным і Ціхім акіянах.

Рыла (рострум) кароткае, мясістае, закругленае. Максімальная даўжыня складае каля 1,5 м у Chimaera lignaria, якая меркавана з’яўляецца самай буйнай хімерай. Каналы бакавой лніі маюць выгляд адкрытых жалабкоў. Каналы, размешчаныя на рыле, расшыраныя. Хваставы плаўнік дыферацэркальны. Яйцавая капсула адносна невялікая (17 см у даўжыню, 2,5 см у шырыню), верацёнападобная, з кілем.

Маецца звязаная са спінным шыпом ядавітая залоза. Яд яе небяспечны для чалавека.

Выкапнёвыя вядомы з мелавога перыяду. 2 сучасных роды налічваюць каля 30 відаў. Насельнікі марскіх вод ва ўмерана цёплай і барэальнай кліматычных зонах. Большасць відаў сустракаецца ў заходняй частцы Ціхага акіяна ля берагоў Японіі і Новай Зеландыі.

  • Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.