Хімерападобныя

Хімерападобныя

Hydrolagus colliei
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chimaeriformes

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161009
NCBI  7864
EOL  8902
FW  34790

Хімеры, хімерападобныя (Chimeaeriformes) — атрад храстковых рыб падкласа злітначарапных, або суцэльнагаловых.

Цела голае, сціснутае з бакоў, даўжыня да 1,5 м, маса да 10 кг, хвост ніткападобны. Спінных плаўнікоў два. Першы з іх рухомы, з кароткай асновай пачынаецца шыпом, які можа прымаць вертыкальнае становішча. Другі плаўнік нерухомы, нізкі, з доўгай асновай. Рыла падобнае на тупы конус. Рот ніжні, зубы ўтвараюць тоўстыя пласціны: дзве па­ры — на верх­няй, ад­на — на ніжняй сківіцы. На галаве ў самцоў калючы булавападобны прыдатак, брушныя плаўнікі ператвораны ў капулятыўныя органы (птэрыгаподыі).

Вядомы з юрскага перыяду, пашыраны ў мелавы перыяд. Вядома 3 сучасныя сямействы: хімеравыя (Chimaeridae), насатыя, або рынахімеравыя (Rhinochimaeridae), і хобатнарылыя, або каларынхавыя (Callorhinchidae). 6 родаў, каля 30 відаў.

Пашыраны ў Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Пераважна глыбакаводныя (да 2500 м) прыдонныя рыбы.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Маларухомыя. Кормяцца доннымі ігласкурымі, малюскамі, ракападобнымі, радзей рыбаю.

Размнажаюцца яйцамі, змешчанымі ў рогападобнай капсуле даўжынёй 12-24 см, якая адкладваецца на грунт.

Некаторыя — аб’екты промыслу.