Хіпстары | |
---|---|
Месца і час узнікнення: | 2000-я |
Гады росквіту: | 2010-я |
Скіраванасць: |
музычная іміджавая |
Распаўсюджанне: |
Еўропа Амерыка Азія Аўстралія |
Элементы: | |
інды-музыка Вінтаж і ўнісекс Постмадэрнізм |
|
Вытворныя: | |
Ванільныя |
Хі́пстары — тэрмін, які з’явіўся ў ЗША ў 1940-х гадах[1], утвораны ад жаргоннага «to be hip», што перакладаецца прыблізна як «быць у тэме» (адсюль жа і «хіпі»). Слова гэта першапачаткова азначала прадстаўніка асобай субкультуры, якая сфарміравалася ў асяроддзі прыхільнікаў джазавай музыкі; у наш час звычайна ўжываецца ў сэнсе «забяспечаная гарадская моладзь, якая цікавіцца элітарнай замежнай культурай і мастацтвам, модай, альтэрнатыўнай музыкай і інды-рокам, артхаусным кіно, сучаснай літаратурай і да т.п.».