Хірага Гэнай | |
---|---|
яп.: 平賀 源内[1] | |
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменнік, батанік, вынаходнік, эсэіст, фармацэўт |
Дата нараджэння | 1728[2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 студзеня 1780 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
Хірага Гэнай (яп. 平賀 源内, 1728 год — 24 студзеня 1780 года) — японскі вынаходнік, фармацэўт, пісьменнік. Сапраўднае імя — Хірага Кунітома.
Паходзіў з правінцыі Санукі. Вывучаў фармацэўтыку, галандскія навукі, эканоміку, японскія навукі. Спрыяў тавараабмену паміж рэгіёнамі, арганізуючы выстаўкі прадукцыі з розных японскіх княстваў. Вынайшаў спосаб вырабу тканіны з азбесту, самастойна змайстраваў першы японскі тэрмометр і на аснове галандскіх распрацовак стварыў элекітэр , генератар статычнай электрычнасці.
Зарабляў напісаннем сатырычных раманаў і драм для тэатра лялек, якія карысталіся вялікім поспехам у Эда. Сярод найбольш вядомых яго твораў — «Паданне пра элегантнага Сідакена» (яп. 風流志道軒伝), «Перакаці-поле» (яп. 根無草), «Свяшчэнная пераправа Ягуці» (яп. 神霊矢口渡). У бытавой сварцы забіў чалавека, пасля чаго быў заключаны ў турму. Памёр у наступным годзе ў камеры.