Хірд — баявая дружына ў Скандынавіі эпохі вікінгаў, якая мела магчымасць ваяваць групамі ад усяго складу да пар воінаў. Хірд падпарадкоўваўся конунгу, ярлу ці херсіру. Як правіла, дружыннікі-хірдманы цалкам падпарадкоўваліся правадыру, уяўляючы сабой падабенства сям’і.
Тэрмін паходзіць ад старажытнаскандынаўскага слова hirð і ад старажытнаанглійскага слова hir(e)d, якое азначае 'хатняя гаспадарка, сям’я, світа, суд'.[1] Таксама спецыялізаваны тэрмін hirð (шведск.: grið) на дацкіх рунічных камянях вядомы з X ст.[2]
У XX стагоддзі хірдам звалася ваенізаваная арганізацыя нарвежскай нацыянал-сацыялістычнай партыі «Нацыянальнае яднанне» Відкуна Квіслінга. Пасля вайны арганізацыя была распушчана, і мноства яе членаў былі асуджаны за здраду і калабарацыянізм.
У жанры літаратуры фэнтэзі тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння маналітнага строю гномаў (напрыклад, ў рамане «Алмазны меч, Драўляны меч» Ніка Перумова).[3]