Хіт Леджэр | |
---|---|
Heath Ledger | |
Імя пры нараджэнні | Хіткліф Эндру Леджэр |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1979[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2008[3][1][…] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Аўстралія |
Бацька | Kim Ledger[d][4] |
Маці | Sally Ramshaw[d][4] |
Дзеці | Matilda Ledger[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінарэжысёр, кінаакцёр, характарны акцёр, акцёр |
Кар’ера | 1992—2008 |
Кірунак | баявік і меладрама |
Узнагароды | |
IMDb | 0005132 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хіт Леджэр (англ.: Heath Ledger; 4 красавіка 1979, Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія — 22 студзеня 2008, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — аўстралійскі акцёр, намінант на «Оскара». Пасля паспяховых роляў у кіно і на тэлебачанні Аўстраліі у 1990-х гадах Леджэр у 1998 годзе пераехаў у ЗША з мэтай развіцця акцёрскай кар’еры. У Галівудзе ён зняўся ў 19 фільмах, уключаючы такія карціны як «10 прычын маёй нянавісці» (1999), «Патрыёт» (2000), «Гісторыя рыцара» (2001), «Гарбатая гара» (2005) і «Цёмны рыцар» (2008)[5]. У дадатак да акцёрскай кар’еры ён прадзюсаваў і здымаў музычныя кліпы і імкнуўся стаць рэжысёрам[6].
Хіткліф Эндру Леджэр нарадзіўся ў горадзе Перт (Заходняя Аўстралія). Маці — Салі Леджэр Бэл, настаўніца французскай, яе продкі паходзяць з шатландскага клана Кэмпбэл; бацька — Кім Леджэр, аўтагоншчык і горны інжынер. Хіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў рамана Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі развяліся, калі Хіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.
Падчас вучобы ў Гілфардскай граматычнай школе для хлопчыкаў, Хіткліф актыўна займаўся спортам у школьнай хакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго іграў у школьнай тэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акцёрскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар на карысць акцёрскай прафесіі.
22 студзеня 2008 года ў 15:31 Хіт Леджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй Нью-Ёркскай кватэры на Манхэтане.
Следства не змагло ўсталяваць дакладныя прычыны смерці, таму спатрэбілася правесці дадатковую таксікалагічную экспертызу, па выніках якой была абвешчана афіцыйная прычына смерці Леджэра — вострая інтаксікацыя, выкліканая сумесным дзеяннем болеспаталяльных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязепама, тэмазепама, альпразалама і даксіламіна)[7].
Акцёр пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін з Мішэль Уільямс.
Цела акцёра было адпраўлена ў Аўстралію. 9 лютага 2008 года ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Перт. Развітацца з Хітам Леджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста акцёра Мішэль Уільямс, а таксама актрыса Кейт Бланшэт.