Хітрыкі | |
---|---|
Жанр | камедыйная драма[d] |
У ролях | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 3 |
Колькасць серый | 27 |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | HBO Max і Max[d] |
На экранах | 13 мая 2021 |
Спасылкі | |
hbomax.com/series… (англ.) | |
IMDb | ID 11815682 |
«Хітрыкі», або «Хітрасці» (англ.: Hacks) — амерыканскі камедыйна-драматычны тэлесерыял канала HBO Max. Прэм’ера серыяла адбылася 13 мая 2021 года.
Серыял атрымаў прызнанне крытыкаў і заваяваў некалькі ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Эмі» за найлепшы камедыйны серыял, тройчы за найлепшую жаночую ролю, двойчы за найлепшы сцэнар і найлепшую рэжысуру[1][2][3]. Ён таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял — мюзікл або камедыя[4].
Дэборы Вэнс, знакамітай стэндап-актрысе з Лас-Вегаса, неабходны новыя жарты: кіраўнік казіно, у якім яна выступае, хоча прыбраць яе з прайм-тайм. Ава — малады камедыйны пісьменнік, які не можа знайсці працу з-за таго, што яе звольнілі з-за бестактоўнага твіту. Гэтыя двое неахвотна аб’ядноўваюцца, каб асвяжыць матэрыял Дэборы і навучыцца паважаць адрозненні адзін аднаго.