Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Хіхон (ісп.: Gijón [xiˈxon], астур.: Xixón [ʃiˈʃon]) — прыбярэжны прамысловы горад і муніцыпалітэт у Астурыі, Іспанія. Порт, адзін з найбуйнейшых на поўначы Іспаніі. Насельніцтва Хіхона складае каля 280000 жыхароў.
Людзі сяліліся ў раёне Хіхона з самых старажытных часоў. Раннесярэдневечныя тэксты згадваюць горад пад назвай Хіхія (Gigia). Гэта быў важны правінцыйны рымскі горад. Назва першапачаткова ўжывалася да невялікага паўвостраву.
Перыяд канцу панавання рымлян і прыходу мусульман згадваецца даволі сціпла. Хоць варварскія нашэсці фактычны не пакінулі слядоў, мяркуецца, што тэрыторыя была кантралявана ўладзе караля вестготаў Сісебута ў VII стагоддзі. У гэтыя часы ў рэгіён маглі прыйсці першыя праявы хрысціянскага набажэнства.
Хіхон быў сталіцай бербергскага даменіёну пад камандаваннем Мунмуса, які ўсталяваў сваю рэзідэнцыю тут, а таксама трымаў войска. Мусульманскае дамінаванне доўжыўся прыкладна з 713 па 718 або 722 гады. Пасля перамогі ў бітве пры Кавадонзе астурыйскага войска, на чале з Пелаё, які потым у неўзабаве стане каралём каралеўства Астурыя, мусульмане з гэтых земляў былі адрынуты.