Хамфры двойчы быў сенатарам ад Мінесоты, заснаваў дзве арганізацыі: Мінесоцкую дэмакратычна-фермерскую працоўную партыю і рух «Амерыканцы за дэмакратычнае дзеянне». У 1945—1949 гг. быў мэрам Мінеапаліса. У 1964 г. Хамфры быў абраны віцэ-прэзідэнтам разам з Джонсанам. У 1968 г. Хамфры балатаваўся ў прэзідэнты, але з невялікім разрывам саступіў Рычарду Ніксану. У 1971 г. зноў абраны ў Сенат ад Мінесоты.