Прэмія «Х’юга» англ.: «Hugo Award» | |
---|---|
![]() | |
Тып | група ўзнагарод[d] і science fiction award[d] |
Заснавальнік | World Science Fiction Society[d] |
Заснаванне | 1953 |
Узнагарода за | прэмія ў галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі |
Краіна |
![]() |
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
![]() |
Прэмія «Х’юга» (англ.: Hugo Award) — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953 годзе. Названа ў гонар Х'юга Гернсбека, заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі (англ.: World Science Fiction Society (WSFS)). Прэмія прысуджаецца за найлепшыя творы навуковай фантастыкі і фэнтэзі, апублікаваныя на англійскай мове ў папярэднім годзе. Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»). Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 годзе на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 года яна ўручаецца штогод.
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ўзлятаючай ракеты.