Х’юстанскі ўніверсітэт ля возера Клір | |
---|---|
англ.: University of Houston–Clear Lake | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Houston–Clear Lake |
Заснаваны | 1974 |
Студэнты | 9 053[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Х’юстан, Тэхас, ЗША |
Кампус | Пасадэна |
Сайт | uhcl.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Х’юстанскі ўніверсітэт ля возера Клір (англ.: University of Houston–Clear Lake) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас.
У 1961 годзе НАСА абвясціла аб тым, што Цэнтр пілатуемых касмічных караблёў будзе размешчаны ў Х'юстане недалёка ад возера Клір (літаральна "Чыстага возера"). У 1964 годзе Х’юстанскі ўніверсітэт пачаў прапаноўваць курсы па фізіцы, матэматыцы і розных інжынерных праграмах для супрацоўнікаў НАСА ў Цэнтры пілатуемых касмічных караблёў. Апошні афіцыйна запатрабаваў ад універсітэта разгледзець пытанне аб стварэнні пастаяннай навучальнай установы ў раёне возера Клір. У 1974 годзе вучэльня была створана як самастойная навучальная ўстанова.
Універсітэт з'яўляецца часткай сістэмы Х’юстанскага ўніверсітэта. Універсітэт абслугоўвае студэнтаў у чатырох акадэмічных каледжах. Ён прапануе 97 адукацыйных праграм: 46 бакалаўраў, 48 магістраў і тры доктарскія. Штогод прысуджае больш за 2 тысячы акадэмічных ступеняў.
Універсітэт складаецца з чатырох акадэмічных каледжаў: каледжа бізнесу, каледжа адукацыі, каледжа гуманітарных навук і каледжа навукі і тэхнікі. Бізнес-каледж мае найбольшую колькасць студэнтаў і штогод прысуджае найбольшую колькасць ступеняў бакалаўра.