Царква | |
Царква Святога Міхаіла | |
---|---|
Jesuitenkirche St. Michael | |
| |
48°08′20″ пн. ш. 11°34′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Мюнхен |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Архідыяцэзія Мюнхена і Фрайзінга[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесанс |
Архітэктар | Friedrich Sustris[d] і Вендэль Дзітэрлін |
Дата заснавання | 1583 |
Будаўніцтва | 1583—1597 гады |
Сайт | st-michael-muenchen.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Езуіцкая царква Святога Міхаіла (ням.: Jesuitenkirche St. Michael) на Нойхаўзэрштрасэ (ням. Neuhauser Straße) у Мюнхене — у свой час адна з галоўных цытадэлей контррэфармацыі.
Будаўніцтва пачалося ў 1583 годзе, але перарвалася падзеннем адной з веж, таму сабор быў асвячоны толькі ў 1597 годзе. У лістападзе 1944 года царква была разбурана бамбёжкай, адноўлена ў 1947-48 гадах. Фасад сабора нагадвае сярэдневяковую ратушу — з-за вострага трохвугольнага франтона, на вяршыні якога знаходзіцца фігура Ісуса. Ля ўвахода ў царкву пад мармуровым парталам стаіць бронзавая статуя архангела Міхаіла, якая была створана яшчэ ў канцы XVI стагоддзя. Акрамя таго, у нішах знаходзяцца 15 статуй заступнікаў гэтага сабора.