Цахуры

Цахуры — каўказскі народ. Жывуць у горных раёнах Дагестана (Рутульскі раён) і на поўначы Азербайджана. Іх этнічнае найменне звязана з назвай галоўнага паселішча Цахур. Агульная колькасць 13,5 тысяч чалавек. Адносяцца да каспійскага варыянту балкана-каўказскай расы еўрапеоіднай расы. Гавораць на цахурскай мове лезгінскай падгрупы нахска-дагестанскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Распаўсюджаныя таксама руская мова (Цэнтральны Дагестан) і азербайджанская (у Цэнтральным Дагестане і Дагестане). Вернікі — мусульмане-суніты.

Цахуры — старажытнае насельніцтва Усходняга Каўказа. Упершыню ўзгадваюцца (цахайкі) у армянскіх і грузінскіх крыніцах 7 стагоддзя. У 7-8 стагоддзях на тэрыторыю цахураў праніклі арабы. Першапачаткова цахуры жылі ў межах сучаснага Дагестана, пазней пасунуліся на поўнач сучаснага Азербайджана. Верагодна, з 15 стагоддзя на тэрыторыі цахураў існаваў султанат (з цэнтрам у Цахуры, з 17 ст. у паселішчы Еліса). У 19 стагоддзі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

Асноўны традыцыйны занятак — жывёлагадоўля (пераважна авечкагадоўля). Дагестанскія цахуры на зіму адганялі скот на паўднёвыя схілы Галоўнага Каўказскага хрыбта (Азербайджан), дзе таксама былі цахурскія паселішчы.

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.499-500