Цвайбрукен
| ||||||||||||||||||||||||||
Цвайбрукен — горад у Германіі, горад зямельнага падпарадкавання, размешчаны ў зямлі Рэйнланд-Пфальц. Праз Цвайбрукен праходзіць аўтабан А8. Насельніцтва — 33 944 чалавекі (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 70,64 км². Афіцыйны код — 07 3 20 000.
Горад падзяляецца на 10 гарадскіх раёнаў. Упершыню Цвайбрукен згадваецца ў 1140 годзе (назва горада ў перакладзе — «два масты»).
З 1182 года быў сталіцай аднайменнага графства (з сярэдзіны XV стагоддзя — герцагства), якое з 1390 года кіравалася прадстаўнікамі розных галін дома Вітэльсбахаў.