Цзянсу

Правінцыя Цзянсу
江苏省, Jiāngsū Shěng
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Xu Kunlin[d]
Насельніцтва (2010)
78 659 903 (5-е месца)
Шчыльнасць 800,32 чал./км² (6-е месца)
Плошча 98 285 км²
Правінцыя Цзянсу на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-32
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзянсу (江苏) — усходняя правінцыя Кітайскай Народнай Рэспублікі, размешчаная на ўзбярэжжы Жоўтага мора; яе тэрыторыя ахоплівае таксама ніжни працяг Янцзы. Цзянсу з'яўляецца адной з найважнейшых правінцый Кітая, займаючы вядучыя пазіцыі па эканамічнаму развіццю, аграрнай і індустрыяльнай прадукцыі, а таксама ўзроўню жыцця насельніцтва. Тэрыторыя правінцыі Цзянсу здаўна ўваходзіла ў склад кітайскай дзяржавы, тут размешчаны некаторыя з самых старажытных і прыгожых гарадоў краіны. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Нанкін (Нанцзін) некалькі раз на працягу гісторыі станавіўся сталіцай Кітая.