Цукровая галава | |
---|---|
парт.: Pão de Açúcar | |
![]() Від на гару Цукровая галава | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 396 м |
Першае ўзыходжанне | 1817 |
Размяшчэнне | |
22°56′58″ пд. ш. 43°09′24″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Цукровая галава (парт.: Pão de Açúcar) — гара ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Вышыня — 396 м.
Вяршыня, якая ўзвышаецца над залівам Гуанабара ва ўсходняй частцы Рыа, з’яўляецца адной з асноўных славутасцяў горада. З-за сваёй незвычайнай формы, якую бразільцы параўноўваюць з кавалкам цукру, яна атрымала назву «Цукровая галава». Па іншай версіі назва ідзе ад фразы «paunh-acuqua», што на мове тубыльцаў племя Тупі перакладаецца як «Высокі пагорак» або «Вартавы заліва». Паходжанне формы гары звязана з выветрываннем інтрузіўных магматычных парод, якія апынуліся на зямной паверхні. Расліннасць на схілах практычна адсутнічае.
У 1565 годзе ля падножжа цукровай галавы было заснавана паселішча партугальцаў, якое стала пасля горадам Рыа-дэ-Жанейра. Першае афіцыйна засведчанае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла англійская дзіцячая медсястра Генрыэта Карстэйрс, у 1817 годзе яна ўзняла на верхавіне гары брытанскі сцяг.