Цыбульны пірог (цвібэлькухэн, ням.: Zwiebelkuchen) — адкрыты пірог, страва нямецкай кухні. У залежнасці ад рэгіёна яго гатуюць з дражджавога або пясочнага цеста на блясе або ў круглай форме для выпечкі. Для начыння ў цыбульным пірагу выкарыстоўваецца цыбуля рэпчатая, абсмажаная ў тлушчы, вяршкі, звараныя ўкрутую яйкі і шпік, парэзаны кубікамі. У якасці заправы дадаюць кмен.
Цыбульны пірог з’яўляецца традыцыйнай стравай у вінаробных рэгіёнах Германіі — Бадэне, на Рэйне і Мозелі, у Пфальцы і Франконіі, дзе ён падаецца восенню на свяце новага віна. У Гесэне цыбульны пірог падаюць да яблычнага віна. У цюрынгенскім Веймары, знакамітым у тым ліку і восеньскім цыбульным кірмашом, гатуюць фірмовы цыбульны пірог на дражджавым цесце са смятанна-яечнай залівай. Цыбульны пірог вядомы і ў базельскай кухні ў карнавальны час, але гатуецца без дадання шпіка. Цыбульны пірог з’яўляецца таксама традыцыйнай стравай на бернскім цыбульным фестывалі «Цыбелемерыт», які праходзіць штогод у чацвёрты панядзелак лістапада. На думку гастракрытыка Вальфрама Зібека, цвібэлькухэн — гэта нямецкі адказ на французскі кіш. Фірмовы эльзаскі кіш гатуюць таксама з рэпчатай цыбулі, як цвібэлькухэн, хоць у астатняй Францыі аддаюць перавагу больш вытанчанай цыбулі-парэй.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |