Цыбуля вуглаватая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Allium angulosum L. | |||||||||||||||||||
|
Цыбуля вуглаватая (Allium angulosum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Цыбуліны вузка-канічныя, таўшчынёй 0,5-0,75 см, па 1-3 прымацаваныя да гарызантальнага або ўзыходзячага карэнішча, з шараватымі, плёнкавымі, суцэльнымі абалонкамі. Сцябло вышынёй 25-50 см, вуглаватае, тонкае.
Лісты у ліку пяці-шасці, у аснове сцябла збліжаныя, кіляватыя, вузкалінейныя, шырынёй 2-4 мм, тупыя, гладкія, прамыя, даўжэй паловы сцябла.
Парасонік пучкавата-паўшарападобны або часцей паўшарападобны, шматкветкавы, густы. Лісточкі шырока-званочкавага калякветніка ружова-фіялетавыя, з малапрыкметнай жылкай, даўжынёй 6-7 мм, вострыя, даўгаватыя, амаль роўныя. Ніткі тычынак трохі або на чвэрць карацей лісточкаў калякветніка, пры самай падставе паміж сабой і з калякветнікам зрослыя, суцэльныя, шылападобныя, унутраныя трохі шырэй. Слупок не выдаецца з калякветніка.
Каробачка амаль у паўтара разы карацейшая за калякветнік.
У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Сібіры і Кыргызстана.
Расце на лугах.
Лісце выкарыстоўваюць у ежу.
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Цыбуля вуглаватая
| |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Паводле даных The Plant List на 2010 год, у сінаніміку віду ўваходзяць: