Цыга́ра (ісп.: cigarro) — скрутак лісця цыліндрычнай формы.
Назва паходзіць ад stitar, што на мове майя значыць «курыць».
Асноўная мэта курэння цыгары, як лічаць курцы — задавальнення ад тытунёвага водару. Таксама цыгару часта лічаць прыкметай высокага сацыяльнага статусу чалавека, які курыць.
Цыгара складаецца з трох частак — покрыўны ліст (capa), абалонка; злучальны ліст (capote) і сярэдзіна цыгары — напаўняльнік (tripa). Напаўняльнік складаецца з тытунёвага лісця розных гатункаў. Звычайна іх тры: ligero (верхні ліст расліны, якія атрымлівае найбольш сонечнага святла, ён дадае цыгары моцнасць), seco (надае водар) і volado (ніжнія лісты тытунёвай расліны, забяспечвае гарэнне цыгары).
Многія курцы цыгар звычайна сумяшчаць курэнне з піццём якіх-небудзь водарных напояў. Гэта могуць быць як моцныя алкагольныя напоі, як ром, каньяк або віскі, так і менш моцныя, як партвейн і віно, або безалкагольныя, напрыклад, кава. Строгіх правіл такіх спалучэнняў няма, большасць курцоў робіць гэта на ўласны густ і смак. Фумелье (ісп.: fumar — курыць) — прафесійны дэгустатар цыгар, які мусіць таксама разбірацца ў алкагольных напоях і іх спалучэнні з цыгарамі.