Тэрмадынамічныя цыклы |
---|
Цыкл Карно — ідэальны тэрмадынамічны цыкл. Цеплавая машына Карно, якая працуе па гэтым цыкле, валодае максімальным ККД з усіх машын, у якіх максімальная і мінімальная тэмпературы ажыццяўляемага цыклу супадаюць адпаведна з максімальнай і мінімальнай тэмпературамі цыклу Карно. Складаецца з 2 адыябатычных і 2 ізатэрмічных працэсаў.
Цыкл Карно названы ў гонар французскага ваеннага інжынера Садзі Карно, які ўпершыню яго даследаваў у 1824 годзе.
Адным з важных уласцівасцяў цыклу Карно з'яўляецца яго зварачальнасць: ён можа быць праведзены як у прамым, так і ў зваротным кірунку, пры гэтым энтрапія адыябатычна ізаляванай (без цеплаабмену з навакольным асяроддзем) сістэмы не змяняецца.