Кветкі ў выпуклых складаных парасоніках, звычайна белыя, часам зеленаватыя ці ружаватыя. Чашачка прыкметная, з вострымі лістападобнымі зубцамі. Рыльцапесціка галоўчатае, слупок доўгі і тонкі.
Плады шарападобныя да шырокаяйкападобных, мерыкарпіі пяцірэбрыстыя, алейныя канальчыкі адзіночныя ў лагчынках.
Ва ўсіх частках раслін, асабліва ў вялікіх колькасцях — у каранях, утрымліваецца моцны яд, цыкутаксін, які аказвае нейратаксічнае ўздзеянне і выклікае рабдаміёліз. Дзеянне яду блізкае да стрыхніну[4].