Цыліндр — адна з галоўных частак поршневага рухавіка ўнутранага згарання. Уяўляе сабою рабочую камеру аб’ёмнага выцяснення.
Унутраныя і вонкавыя часткі цыліндраў падвяргаюцца рознаму нагрэву і звычайна выконваюцца з асобных частак:
Паміж унутранымі і вонкавымі часткамі маецца прастора, у рухавіках з вадзяным астуджэннем тут цыркулюе астуджальная вадкасць.
У пераважнай большасці выпадкаў кашулі цыліндраў выконваюцца ў відзе адной адліўкі для ўсяго шэрагу цыліндраў і завуцца блокам цыліндраў. Корпус блока цыліндраў вырабляюць звычайна з таго ж матэрыялу, што і станіна рухавіка.
Выгляд цыліндраў можа залежыць ад канструкцыі рухавіка.