Цымбалы | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя | струнны інструмент |
Роднасныя інструменты |
Сантур Янцынь |
![]() |
Цымбалы (польск.: cymbały ад лац.: cymbalum, грэч. kýmbalon[1]) — струнны ўдарны музычны інструмент, які ўяўляе сабой трапецападобную дэку з нацягнутымі струнамі. Гук здабываецца ўдарамі двух драўляных палачак або кухталёў з пашыранымі лопасцямі на канцах[2].
Распаўсюджаныя ва ўсходнееўрапейскіх краінах, такіх як Беларусь, Малдова, Украіна, Румынія, Венгрыя, Польшча, Чэхія, Славакія. Падобны інструмент сустракаецца ў Кітаі, Індыі і іншых краінах Азіі.
На думку навукоўцаў, віды цымбалаў існуюць ужо амаль тры тысячы гадоў. Гэты інструмент быў распаўсюджаны паўсюль — у Кітаі, Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй Азіі, на Блізкім Усходзе. Гэта пацвярджаюць і старажытныя малюнкі, якія захаваліся да нашых дзён. У прыватнасці, на Асірыйскім каменным барэльефе ў Куюнджыку высечаны музыка, які грае на гуслепадобным інструменце, падобным цымбалам, начапіўшы іх на працяглым рамяні на шыю і б'ючы палачкамі па струнах. Жывым сведчаннем далёкага мінулага цымбалаў з'яўляецца старажытны арабскі прабацька інструмента — сантыр, які захаваўся ў Егіпце.
Найбольш раннія ўпамінанні пра цымбалы сустракаюцца ў літаратурных помніках Беларусі XVI стагоддзя[1]. Цымбалы апеты народам у песнях[1]. А. Куляшоў склаў пра іх паэму «Прыгоды цымбал»[1].
Адрозніваюцца народныя і канцэртна-акадэмічныя разнавіднасці цымбалаў. Памеры корпуса ў першых могуць вар'іравацца: 750—1150 мм для ніжняга аснавання, 510—940 мм для верхняга, 255—400 мм для бакоў, вышыня — 33-95 мм, шырыня — 235—380 мм. У прафесійных цымбалаў (мадэль «Прыма») у асноўным наступныя параметры: ніжняе аснаванне — 1000 мм, верхняе — 600 мм, бакавыя бок — 535 мм, вышыня — 65 мм, шырыня — 490 мм[3].
Ферэнц Легар адным з першых увёў у оперны аркестр цымбалы. У аперэце «Цыганскае каханне» (Інтрадукцыя і арыя Зорыкі, акт першы) скрыпічнаму сола акампануюць цымбалы.
Цымбалы маюць рэзанатарны корпус трапецападобнай формы, асновай якога служыць рама, якая складаецца з 2 бакавых калодак і 4 брусоў — 2 знешніх (аснова трапецыі) і 2 унутраных (перакладзін, рэек, бэлечак)[1]. Да верхняй рэзанансавай дэкі (верху, грудзей), знутры прыклейваюцца 2 душкі (2 душы для гуку, падстаўкі для ўпору, падкладкі для конікаў), а зверху яе ўстанаўліваюцца 2 або 3 падстаўкі для струн (басовы і галасавыя конікі, кабылкі, козлікі, падстаўкі для струн)[1]. У верхняй дэцы прарэзваюцца 2 рэзанансавыя адтуліны (галаснікі, дзіркі для гуку), часцей за ўсё у форме круга з упісаным у яго ромбам, кветкай, зорачкай. Колькасць радоў струн у цымбалах вагаецца ад 12 да 24, а колькасць струн у пасме (тальцы) ад 3 да 8 (часцей за ўсё 3-4)[1].
У краінах ўсходняй і паўднёвай Еўропы цымбалы называюць прыкладна аднолькава:
![]() |
Цымбалы на Вікісховішчы |
---|