Цынцынаційскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Cincinnati | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Cincinnati |
Заснаваны | 1819 |
Студэнты | 42 421 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Цынцынаці, Агая, ЗША |
Сайт | uc.edu |
![]() |
Цынцынаційскі ўніверсітэт (англ.: University of Cincinnati) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Цынцынаці ў штаце Агая, ЗША.
Заснаваны ў 1819 годзе як Цынцынаційскі каледж, гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Цынцынаці, у якой штогод навучаецца больш за 40 тысяч студэнтаў, што робіць вучэльню другім па велічыні ўніверсітэтам у штаце Агая.
Універсітэт мае 14 каледжаў з праграмамі ў галіне архітэктуры, бізнесу, адукацыі, тэхнікі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, права, музыкі і медыцыны. Медыцынскі каледж уключае навучальны шпіталь і некалькі біямедыцынскіх даследчых лабараторый. Універітэт таксама быў першай ВНУ, якая ўкараніла мадэль кааператыўнага навучання.
Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 480 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што паставіла яго на 54-е месца ў краіне.