Цыяноз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | R23.0 |
МКХ-9 | 782.5 |
OMIM | 219400 |
DiseasesDB | 17332 |
MedlinePlus | 003215 |
MeSH | D003490 |
![]() |
Цыяноз, Сінюха (стар.-грэч.: κυανός — цёмна-сіні + -ωσις) — сінюшная афарбоўка скуры і слізістых абалонак, абумоўленая высокім утрыманнем ў крыві адноўленага гемаглабіну. Сінюшнасць, абумоўленую трапленнем ў кроў фарбавальнікаў або адкладаннем ў скуры розных рэчываў, называюць псеўдацыянозам. Сапраўдны цыяноз з'яўляецца сімптомам гіпаксеміі (агульнай або лакальнай). Ён з'яўляецца пры канцэнтрацыі ў капілярнай крыві адноўленага гемаглабіну больш за 50 г/л (пры норме да 30 г/л). Больш выразна выяўляецца ў хворых на поліцытэмію, а пры анеміі цыяноз з'яўляецца, калі больш за палову гемаглабіну робіцца адноўленым.