Цэдрэла (Cedrela) — род вечназялёных або лістападных дрэў сямейства меліевых.
Лісце чаргавальнае, перыстае. Кветкі дробныя, у буйных суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка. Насенне крылатыя. У родзе 7 відаў, у трапічных раёнах Амерыкі — ад Мексікі і Вест-Індыі да Аргенціны. Цэдрэла духмяная (Cedrela odorata) — высокае лістападнае дрэва з зеленавата-жоўтымі кветкамі ў пірамідальных мяцёлках даўжынёй да 30 см, дае мяккую і трывалую пахкую драўніну (называюць чырвоным дрэвам), якая выкарыстоўваецца для ўнутранага аздаблення суднаў, у вытворчасці мэблі, цыгарных скрынь. Драўніна ўтрымоўвае эфірныя алеі, якія адпужваюць тэрмітаў і насякомых.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».