Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Цэле[1] (славенск.: Celje; ням.: Cilli) — горад у Славеніі, трэці па велічыні населены пункт краіны і адзін з цэнтраў гістарычнай вобласці Ніжняя Штырыя. Насельніцтва горада — 37 834 чалавека, насельніцтва акругі — 48 081 чалавек (2002 г.)
Цэле размешчаны ў зліцця рэк Савінья, Ложніца і Ваглайна, ля падножжа ўзгорка, на якім знаходзіцца старажытны Цэльскі замак. Горад увайшоў у гісторыю як цэнтр графства Цэле (XIV—XV стст.), якое было адзіным незалежным этнічна славенскім дзяржаўным утварэннем у перыяд сярэднявечча.