Цэлесцін I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баніфацый I | ||||||
Пераемнік | Сікст III | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
IV стагоддзе |
||||||
Смерць |
27 ліпеня 432 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэлесцін I (лац.: Caelestinus PP. I; памёр 27 ліпеня 432, Рым) — Папа Рымскі з 10 верасня 422 года па 27 ліпеня 432 года.
Пры Цэлесціне афрыканскія епархіі выйшлі з падпарадкавання Рыму. Адначасова Цэлесцін змагаўся з нестарыянствам. У 430 годзе ён сабраў у Рыме царкоўны сабор і асудзіў дактрыну Несторыя. Кірылу Александрыйскаму, з якім Цэлесцін меў перапіску, былі прадастаўлены дэлегацкія паўнамоцтвы, з даручэннем прадстаўляць архібіскупа Рыма на Эфескім саборы ў 431 годзе.
Шануецца як святы, памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца 8 (21) красавіка, у Каталіцкай царкве — 6 красавіка.