Цэнтр Пампіду

Цэнтр Пампіду
Краіна
Месцазнаходжанне
Адкрыццё 31 студзеня 1977[3]
Архітэктурны стыль хай-тэк[d]
Вышыня 42 м[4]
Архітэктар Рычард Джордж Роджэрс[d][5] і Рэнца Піяна[5]
Інжынер-будаўнік Arup[d]
Emporis 110380
Сайт centrepompidou.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Частка выстаў Цэнтра

Цэнтр Жоржа Пампіду (фр.: Centre Georges-Pompidou; поўная назва Нацыянальны цэнтр мастацтва і культуры імя Жоржа Пампіду (фр.: Centre national d’art et de culture Georges-Pompidou); у прастамоўі Бабур) — культурны цэнтр у квартале Бобур 4-й акругі Парыжа паміж кварталамі Ле-Аль і Марэ. Адкрыты з 1977 года, створаны па ініцыятыве французскага прэзідэнта Жоржа Пампіду. Цэнтр уключае ў сябе парыжскі Музей сучаснага мастацтва, вялікую бібліятэку, канцэртныя і выставачныя залы, Інстытут даследавання і каардынацыі акустыкі і музыкі. Вялікую плошчу перад Цэнтрам Пампіду аблюбавалі мастакі, вандроўныя артысты, музыканты і цыркачы. Справа ад Цэнтра Пампіду невялікую плошчу Стравінскага ўпрыгожвае аднайменны экстравагантны фантан.

Будынак сучаснай пабудовы і вельмі вялікіх для цэнтра Парыжа памераў мае ў даўжыню 166 м, у шырыню 60 м і ў вышыню 42 м. Пабудаваны па наватарскім праекце Рэнца П'яна і Рычарда Роджэрса, выбраным з 680 конкурсных работ. Арыгінальная ідэя архітэктараў была ў размяшчэнні ўсіх тэхнічных канструкцый (арматурныя злучэнні, усе трубаправоды, ліфты і эскалатары) звонку будынка, што дазволіла вызваліць максімум карыснай плошчы ў 40 тыс. м². Арматурныя злучэнні выфарбаваны белым колерам, вентыляцыйныя трубы — сінім, вадаправодныя — зялёным, электрападводка — жоўтым, а эскалатары і ліфты — чырвоным.

Цэнтр імя Пампіду з'яўляецца самым наведваемым турыстычным аб'ектам у Парыжы: 8 мільёнаў наведвальнікаў у год (у два разы больш, чым наведвальнікаў Эйфелевай вежы і амаль столькі ж, колькі гасцей Еўрадыснейленда).

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Inauguration du centre d'art et du Culture Georges PompidouTF1.
  4. https://www.centrepompidou.fr/fr/programme/agenda/evenement/cMdAyb9 Праверана 17 мая 2022.
  5. а б https://growannenberg.org/grants/7181/centre-pompidou